Ihar reviewed Па што ідзеш, воўча? by Ева Вежнавец
Па што ідзеш воўча? - Па астатняе. Вельмі моцны твор. Мабыць нават жудасны.
5 stars
Гісторыя Беларусі ХХ стагодзьдзя ў кароткім пераказе старой шаптухі, які даходзіць да нас празь яе ўнучку, якой веды старой мала чым дапамаглі ў жыцьці. Крывавая мешаніна з камісараў, балахоўцаў, палякаў, немцаў, пыліцаяў, партызанаў ды яўрэйскіх пагромаў пасярод палескай тхлані з пункту погляду жанчыны, якая бегае балотамі як здань, лякуе, прымае роды, труціць, хавае ад сьмерці. Але менавіта з гэтага напаўмёртвага балота, залітага крывёй беларусаў, яўрэяў, немаўлят, жанчын, злодзеяў і ахвяр зноў і зноў прабіваецца крыніца з самага цэнтру зямлі.